Герб (польск.: herb ад ням.: Erbe — спадчына) — эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба (чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д.) і звычайна перадаецца ў спадчыну.
Гербы звычайна складаюцца з наступных элементаў: тарк, прылбіца, намітка, карона, клейнот, пахолкі (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах), мантыя і дэвіз.
Гербы ў блізкай да сучаснай форме з’явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 (або 1128) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха I з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай, удавой імператара Генрыха V[1].
Распаўсюджванне гербаў звязана з развіццём ваеннай тэхнікі, першым чынам з з’яўленнем шалома, які закрываў твары ваяроў. Герб нанасіўся яркімі колерамі на шчыты. Разам з клейнотам выконваў важную ідэнтыфікацыйную задачу.
Гербы можна сістэматызуюць у Гербоўнік па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Вывучае гербоўнікі (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Герб(укр.) |