Герберт Мак-Мастэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Herbert Raymond McMaster | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кіт Келаг[d] | ||||||
Пераемнік | Джон Болтан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1962[1][2][…] (62 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | нацыянальная бяспека[d][3], бяспека жыццядзейнасці[d][3] і палітычнае кансультаванне[d][3] | ||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант і генерал-лейтэнант[d] | ||||||
Камандаваў | ISAF | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герберт Рэйманд Мак-Мастэр (англ.: Herbert Raymond McMaster; нар. 24 ліпеня 1962) — амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант.
У 2014 годзе часопіс Time ўключыў яго ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету.
Нарадзіўся ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Бацька быў кадравым вайскоўцам-пяхотнікам і ваяваў у В’етнаме. Маці працавала школьнай настаўніцай.
Мак-Мастэр хадзіў у школу Ваеннай акадэміі Вэлі-Фордж. Захапляўся футболам і баскетболам. У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Вест-Пойнце. Далей паступіў у паветрана-дэсантную школу ў Форт-Бэнінг, адвучыўшыся папярэдне на курсах асноўнай падрыхтоўкі афіцэраў бранятанкавых войск. У 1985 годзе скончыў школу рэйнджараў, куды паступіў для таго, каб лепш падрыхтавацца да кіравання сухапутнымі падраздзяленнямі.
У 1999 годзе скончыў камандна-штабны каледж арміі ЗША, у 2003 — каледж арміі ЗША. У 90-х абараніў вучоныя ступені магістра і доктара філасофіі ў галіне ваеннай гісторыі ва Універсітэце Паўночнай Караліны.
Мак-Мастэр удзельнічаў у вайне ў Персідскім заліве, ваяваў у Афганістане і Іраку. Ён удастоены мноства ваенных узнагарод. Узначальваў цэнтр інтэграцыі баявых магчымасцяў сухапутных войскаў арміі ЗША. У сакавіку 2017 года Камітэт Сената па справах узброеных сіл пераважнай большасцю галасоў зацвердзіў Герберта Мак-Мастэра на пасаду кіраўніка Савета нацыянальнай бяспекі.
Жанаты, жонка — Кэтлін Тротэр. У шлюбе нарадзілася трое дачок.