Гербрант ван дэн Экхаўт | |
---|---|
нідэрл.: Gerbrand Janszoon van den Eeckhout | |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, гравёр, рысавальнік, графік, паэт |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1621[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1674[5] (53 гады) ці 26 верасня 1674[4] (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jan Pietersz van den Eeckhout[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гербрант ван дэн Экхаўт (нідэрл.: Gerbrand Janszoon van den Eeckhout; 19 жніўня 1621, Амстэрдам — пахаваны 29 верасня 1674) — нідэрландскі жывапісец і гравёр, адзін з лепшых вучняў Рэмбранта, вельмі блізка падыходзіў да яго ў сваіх кампазіцыях і ў каларыце, але саступаў яму ў вытанчанасці мастацкага густу.
Пісаў партрэты, бытавыя сцэны і, галоўным чынам, гістарычныя карціны, з якіх найважнейшыя — «Ганна, якая прысвячае свайго сына Самуіла Госпаду» (у Луўры), «Отрак-Хрыстос, які гутарыць з мудрацамі ў храме» (у мюнхенскай Пінакатэцы), «Сямейства Дарыя перад Аляксандрам Македонскім» і «Ахвярапрынашэнне Ераваама ў Вэтылі» (у Эрмітажы) і інш. Многія з напісаных ім партрэтаў ён уласнаручна гравіраваў «моцнай гарэлкай».