Гладыш (род)

Гладыш (род)

Laserpitium halleri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laserpitium L., 1753

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  40867
EOL  5050189
GRIN  t:6526
IPNI  40161-1

Глады́́ш[3] (Laserpitium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае каля 30[4] відаў, распаўсюджаных ва ўмераных зонах Старога Свету, галоўным чынам у Міжземнамор’і.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150[5] см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце чаргаванае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белага, ружовага, жоўтага колеру, у парасонах. Плод — віслаплоднік.

Эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны. Маюць эфірны алей гераніёл, які выкарыстоўваецца ў парфумерыі, касметыцы і харчовай прамысловасці[5]. Лекавыя расліны — настой з кораня выкарыстоўваецца пры захворваннях страўніка, печані, жаночых захворваннях і ў якасці мачагоннага сродку[5].

Некаторыя віды

[правіць | правіць зыходнік]
Laserpitium gallicum

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 68.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  6. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Laserpitium pruthenicum L.