Поўнае імя | Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1999[1] (26 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 178 см | |||||||||
Вага | 72 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 99 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[4]. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2023 года стаў іграком маскоўскага «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].
Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Славія | ![]() |
16 | 3 |
2016 | Д1 | Славія | ![]() |
2 | 0 |
2017 | Д1 | Славія | ![]() |
18 | 0 |
2018 | Д2 | Славія | ![]() |
19 | 4 |
2019 | Д1 | Славія | ![]() |
22 | 0 |
2020 | Д1 | Славія | ![]() |
24 | 2 |
2021 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
26 | 1 |
2022 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
28 | 0 |
2023 (1) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
12 | 0 |