Глен Андрэота | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1947 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 красавіка 1968 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Армія ЗША |
Гады службы | 1966—1968 |
Званне | спецыяліст 4-га класа |
Часць | 23-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Глен Урбан Андрэота (англ.: Glenn Urban Andreotta; 30 кастрычніка 1947 — 8 красавіка 1968) — вайсковец арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Падчас трагедыі ў Сангмі быў бортінжынерам экіпажа верталёта ў складзе пілота Х’ю Томпсана і бортстралка Лоўрэнса Колберна. Тут ад расправы амерыканскіх салдат яны выратавалі дванаццаць в’етнамцаў.
Глен Андрэота нарадзіўся ў Ньютане, штат Нью-Джэрсі, а вырас у Сент-Луісе, штат Місуры. Па паходжанні быў італьянцам. У 1966 годзе ён кінуў школу і паступіў добраахвотнікам у армію ЗША. Спачатку Андрэота адслужыў адзін год у В’етнаме ў якасці радыёрамонтніка. 12 лістапада 1967 года, пачаўшы сваю другую камандзіроўку, вайсковец быў прызначаны ў 161-ю штурмавую верталётную роту ў званні спецыяліста 4-га класа. Будучы начальнікам экіпажа на борце назіральнага верталёта Hiller OH-23 Raven, яго пілотам стаў уорэнт-афіцэр Х’ю Томпсан, а стралком — Лоўрэнс Колберн, таксама спецыяліст 4-га класа.
16 сакавіка 1968 года, пралятаючы ў раёне сельскай абшчыны Сангмі, байцы заўважылі трупы в’етнамскіх мірных грамадзян. Верталёт сеў, а экіпаж паспрабаваў высветліць, што адбываецца ў лейтэнанта Уільяма Кэлі, які кіраваў аперацыяй у гэтым раёне. Ён папрасіў іх не ўмешвацца. Тады верталёт вярнуўся ў неба, але вайскоўцы заўважылі в’етнамцаў, што ўцякалі ад салдат. Машына села паміж мірнымі жыхарамі і амерыканцамі. Андрэота і Колберн узялі на прыцэл вайскоўцаў, не даючы ім наблізіцца да сялян. У гэты час Томпсан выклікаў верталёты для эвакуацыі в’етнамцаў.
Пасля вывазу выратаваных жыхароў Сангмі верталёт вярнуўся на базу. Члены экіпажа паведамілі пра інцыдэнт свайму кіраўніцтву, якое неадкладна адклікала падраздзяленне Кэлі з аперацыі.
Неўзабаве пасля гэтых падзей Андрэота пераведзены ў роту B 123-га авіяцыйнага батальёна 23-й пяхотнай дывізіі (161-я штурмавая верталётная рота была ператворана ў 123-й батальён у студзені 1968 года). У новым падраздзяленні ён служыў служыў наводчыкам на борце верталёта 62-03813 (таксама OH-23) разам з начальнікам экіпажа Чарльзам Датанам і пілотам Бары Лойдам. 8 красавіка каля горада Куангнгай усе трое загінулі.
Хутка пасля сваёй гібелі Андрэота атрымаў пасмяротна Бронзавую зорку за ўдзел у выратаванні в’етнамцаў у Сангмі[1]. Роўна праз трыццаць гадоў пасля трагедыі ўсе тры члены экіпажа верталёта OH-23 былі ўзнагароджаны Салдацкімі медалямі — вышэйшай узнагародай арміі ЗША за дзеянні ў небоевой абстаноўцы[2].