![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 верасня 1983[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Глен Ловенс (нідэрл.: Glenn Loovens; нар. 22 кастрычніка 1983, Дутынхэм, Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку толькі дзве гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. У зборнай дэбютаваў у часе таварыскай сустрэчы са зборнай Японіі 5 верасня 2009 года.
Ловенс ёсць выхаванец нідэрландскага клуба «Феенорд». Дэбют Глена ў першым складзе гэтага клуба адбыўся ў сезоне 2001—2002 у матчы супраць ПСВ. У гэтым жа годзе Ловенс разам з камандай стаў уладальнікам Кубка УЕФА, абыграўшы ў фінале на сваім хатнім стадыёне дортмундскую «Барусію» з лікам 3:2. Ягонымі партнёрамі па «Феернордзе» ў той час былі такія футбалісты, як Робін ван Персі, Ківард Спрокель, Ферн Снойль. Аднак у наступных сезонах Ловенс не змог скарыстацца такім паспяховым пачаткам кар’еры, саступіўшы месца ў асноўным складзе Патрыку Пааўвэ. На еўрапейскай арэне нідэрландзец упершыню выступіў у 19-гадовым узросце — дэбютам паслужыла гасцявая сустрэча «Феенорда» з кіеўскім «Дынама», якая адбылася 23 кастрычніка 2002 года на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве ў рамках Лігі чэмпіёнаў.
Не маючы магчымасці даць Глену сталага месца ў складзе, клуб быў вымушаны наступныя тры гады аддаваць Ловенса ў арэнду ў іншыя каманды — «Эксельсіёр», «Дэ Графсхап» і «Кардыф Сіці».
Сезон 2005—2006 Глен пачаў у англійскім клубе «Кардыф Сіці», які прадстаўляў Першы дывізіён[3]. Ловенс уразіў кіраўніцтва «ластавак» сваёй гульнёй, і праз некалькі месяцаў перамоў з нідэрландскім бокам было абвешчана, што «Сіці» выкупілі трансфер іграка за 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў[4]. Першапачаткова партнёрам Глена па цэнтры абароны быў капітан «Кардыф Сіці» Дарэн Перс, аднак у сезоне 2007—2008 англічанін страціў месца ў аснове ў барацьбе з Роджэрам Джонсанам. Ловенс і яго новы «напарнік» сваёй выдатнай гульнёй дапамаглі «ластаўкам» дайсці да фіналу Кубка Англіі, дзе клуб прайграў «Портсмуту» з лікам 0:1. Сам Глен забіў гол у гэтай сустрэчы, аднак галоўны суддзя сустрэчы, Майк Дын, яго не залічыў[5].
У тым жа сезоне Ловенс згуляў свой 100-ы матч за «Кардыф Сіці» ў разнастайных афіцыйных турнірах. Гэта адбылося 12 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Хал Сіці»[6].
Улетку 2008 года Глен стаў аб’ектам цікавасці для іншых клубаў, сярод якіх галоўнымі прэтэндэнтамі на нідэрландца былі непрымірымыя супернікі з Шатландыі — «Сэлтык» і «Рэйнджэрс». Галоўны трэнер «рэйнджараў» Уолтэр Сміт, заявіўшы аб сваім жаданні займець у свае шэрагі Ловенса, зрабіў кіраўніцтву «Кардыф Сіці» прапанову аб куплі нідэрландца, на якое «ластаўкі» адказалі адмовай. 16 жніўня было абвешчана, што Глен падпісаў 4-гадовы кантракт з «Сэлтыкам», а сума адчэпных, выплачаных «кельтамі» «Кардыфу Сіці» склала 2,5 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Ловенс, каментуючы свой пераход, заявіў, што «вырашальным фактарам для прыняцця такога рашэння быў удзел яго новага клуба ў Лізе чэмпіёнаў»[7][8].
Ужо 23 жніўня Глен дэбютаваў у бела-зялёнай футболцы клуба з Глазга — у сустрэчы, якая праходзіла на «Сэлтык Парк», «кельты» перамаглі «Фолкерк» з лікам 3:0[9]. Праз месяц пасля гэтага Лоёвенс забіў свой першы гол на шатландскай зямлі, забіўшы мяч у браму «Лівінгстана» ў матчы Кубка Лігі[10]. Нідэрландзец хутка замацаваўся ў асноўным складзе «Сэлтыка» стаўшы адным з незаменных ігракоў ахоўных парадкаў «бела-зялёных».
Па заканчэнні сезона 2011—2012 гадоў Глен пакінуў «Сэлтык» з прычыны заканчэння свайго кантракту з клубам. 17 ліпеня абаронца заключыў пагадненне з іспанскім калектывам «Рэал Сарагоса». Каб ажыццявіць гэты трансфер, Ловенс адхіліў прапановы англійскага «Блэкберн Роверс» і турэцкага «Бешыкташ»[11].
Ловенс падпісаў кароткатэрміновы кантракт у снежні 2013 года з клубам «Шэфілд Уэнсдэй» пасля кароткага знаходжання ў клубе на праглядзе. Свой кантракт потым ігрок падоўжыў да мая 2014 года[12].
«Феенорд»:
«Сэлтык»: