Граздо́ўнік[1][2] (Botrychium) — род папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Налічвае каля 40 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я[1].
Шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім неразгалінаваным карэнішчам, ад якога адходзяць адходзяць прыдаткавыя карані і адзін, радзей 2—3 лісты. Вегетатыўны сегмент ліста перыста-рассечаны, голы або злёгку апушаны. Спараносны сегмент мяцёльчата-галінасты. Спарангіі размешчаны па восі мяцёлкі ў 2 рады. Зарасткі (гаметафіты) маюць даўжыню 1—20 мм.
Уключае 36 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі