Грыгорый Палама

Грыгорый Палама
Γρηγόριος Παλαμᾶς
Абраз 70—80-х гг. XIV стагоддзя
Абраз 70—80-х гг. XIV стагоддзя
Дата нараджэння 1296[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1359
Месца смерці
Шануецца у Праваслаўнай царкве
Кананізаваны у 1368 годзе
У ліку свяціцеляў
Галоўная святыня мошчы ў Салоніках
Дзень памяці 14 лістапада і другая нядзеля Вялікага посту
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грыгорый Палама (грэч. Gregorios Palamas; 1296, Канстанцінопаль — 14 лістапада 1359, Салонікі) — візантыйскі багаслоў і царкоўны дзеяч, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (1368).

Грыгорый Палама быў прыхільнікам і сістэматызатарам містычнага вучэння ісіхазму, якому даў філасофскае афармленне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалагічнага рацыяналізму (Варлаам Калабрыйскі, Грыгорый Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзіс, паводле якога аскет-ісіхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьванне бога (т.зв. «Фаворскае святло», якое, паводле Евангелля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, развіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстоцеля вучэнне пра адрозненне сутнасці бога і яго «энергій», або самапраяўленняў: сутнасць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энергіі» праймаюць свет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «прастата́» і непадзельнасць бажаства пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасці застаецца адзінствам у шматвобразнасці «энергій». Пасля доўгай барацьбы гэтае вучэнне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай візантыйскай царквы. Антрапалогія Грыгорыя Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псіхалагічныя назіранні. Ідэал Грыгорыя Паламы — такое «прасвятленне» духу, якое б распаўсюдзілася і на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасці «жыватварыць» цела, у адрозненне ад бесцялеснага духу анёлаў. Грыгорый Палама аказаў моцны ўплыў на традыцыю позневізантыйскай містыкі.

(некаторыя творы)

  • Patrologia cursus completas, series graeca, accur. J. P. Migne. T. 150, P., 1865. (Руск. пер.: Три творения. Новгород, 1895.)
  • Памятники византийской литературы IX—XIV вв. М., 1969. С. 366—374.

Зноскі

  1. Swartz A. Gregory Palamas // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gregorios Palamas // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Григорий Палама // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Меуendorff J. Saint Grégoire Palamas et la mystique orthodoxe. P., 1959.
  • Кривошеин В. Аскетическое и богословское учение св. Григория Паламы // Seminarium Kondakovianum VIII. Praha, 1936. S. 99—154.