Гунар Гунарсан | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 мая 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1975[1][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, паэт, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Гу́нар Гу́нарсан (ісл.: Gunnar Gunnarsson; 18 мая 1889, Вальцьоўфстадур — 21 лістапада 1975) — ісландскі пісьменнік.
Пісаў на ісландскай і дацкай мовах. Прадстаўнік неарамантызму ў ісландскай літаратуры. У 18 гадоў з’ехаў у Данію (вярнуўся ў 1939), дзе ў 1912-14 апублікаваў першы раман «Гісторыя роду з Борга». Падчас 1-й сусветнай вайны 1914-18 Гунарсан імкнуўся выратаваць сваю веру ў «дабро» і «чалавечнасць» (раманы «Адрынутыя», 1916, «Дабрашчасныя ўбогія духам», 1920). Жыццё без прыўкрасаў, блізкасаць да прыроды, — адзіная абарона ад супярэчнасцей эпохі — такая ідэя 5-томнага аўтабіяграфічнага рамана Гунарсана «Царква на гары» (1923-28). Гунарсан — аўтар цыкла раманаў на гістарычныя тэмы: «Пабрацімы» (1918), «Чорная птушка» (1929), «Ёўн Арасан» (1930), «Віківакі» (1932), «Смутак пустыні» (1940), «Памінальная імша» (1952) і інш. У 1954 напісаў псіхалагічную аповесць пра рыбакоў «Саната мора».