«Гэта здарылася аднойчы ноччу» (англ.: It Happened One Night) — рамантычная камедыя рэжысёра Фрэнка Капры, знятая ў 1934 годзе з Кладэт Кальбер і Кларкам Гейблам у галоўных ролях. У 1935 годзе карціна была ўдастоена пяці прэмій «Оскар», у тым ліку была прызнана найлепшым фільмам года. Фільм стаў першым у гісторыі, які заваяваў «Оскары» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што пазней атрымалася толькі двум фільмам: «Пралятаючы над гняздом зязюлі» (1975) і «Маўчанне ягнят» (1991). У 1993 годзе карціна была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў[10].
Пітэр — журналіст, Элi — галавакружная дама, якая збегла ад строгага бацькі. Гэтыя двое сустракаюцца ў дарозе і вымушаныя, з неахвотай, але ўсё ж супрацоўнічаць: для яго гэта азначае вялікі артыкул у газеце, для яе — магчымасць патрапіць у Нью-Ёрк да жаніха. Але ад варожасці да кахання толькі некалькі крокаў.