Нарадзілася 12 чэрвеня 1957 года ў горадзе Майнпуры ў штаце Утар-Прадэш. Бацька ― Анірудх Паньдзья і маці ― Шры Кумары Паньдзья. З-за любові да маці, аўтар змяніла сваё прозвішча з «Паньдзья» на «Шры».[5]
Першае апавяданне Гітанджалі Шры — «Званочак» (хіндзі: बेलपत्र) было апублікавана ў 1987 годзе, за ім у 1991 годзе з’явіўся зборнік яе твораў. Вядомай Шры стала пасля таго, як яе раман «Маці» (хіндзі: माई) быў перакладзены на англійскую мову.[8] Раман распавядае пра тры пакаленні жанчын і мужчын вакол іх у паўночнаіндыйскай(англ.) (бел. сям’і сярэдняга класа. Раман «Маці» быў перакладзены на некалькі моў, у тым ліку на сербскую і карэйскую. Таксама быў перакладзены на англійскую мову Нітай Кумар(англ.) (бел., якая атрымала прэмію Sahitya Akademi Translation Prize(англ.) (бел., і на урду Башырам Унванам з прадмовай ад Інцізара Хусейна(англ.) (бел..[9] Сярод іншых перакладаў рамана — французскі, зроблены Эні Манто,[10] і нямецкі, зроблены Рэйнхальдам Шэйнам(ням.) (бел..[11]
Дзеянне другога рамана Шры «Наш горад у тым годзе» (хіндзі: हमारा शहर उस बरस) разгортваецца пасля зносу мячэці Бабры(руск.) (бел..[9]
Яе пяты раман «Магіла з пяску» (хіндзі: रेत समाधि, 2018) быў адзначаны Алкай Сараогі(англ.) (бел. за «яго шырокую фантазію і моц мовы, беспрэцэдэнтную і нястрыманую».[12] Раман быў перакладзены на англійскую мову Дэйзі Роквел як «Tomb of Sand» і на французскую мову Эні Манто як «Au-delà de la frontière».[10] 26 мая 2022 года «Магіла з пяску» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першай кнігай на хіндзі і першай кнігай індыйскага пісьменніка, якая атрымала гэтую ўзнагароду.[13][14]
«Паміж двума мірамі: інтэлектуальная біяграфія Прэмчанда» (англ.: Between Two Worlds: An Intellectual Biography of Premchand)[15]
«Прэмчанд і індустрыялізм: даследаванне амбівалентнасці ў адносінах» (англ.: Premchand and Industrialism: A Study in Attitudinal Ambivalence), The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982 [16]
«Прэмчанд і сялянства: стрыманы радыкалізм» (англ.: Premchand and the Peasantry: Constrained Radicalism), Economic and Political Weekly, XVIII(26), 25 June 1983.[17]
«Інтэлігенцыя Паўночнай Індыі і індуісцка-мусульманскае пытанне» (англ.: The North Indian Intelligentsia and the Hindu-Muslim Question)[18]