Гіём Куртуа | |
---|---|
фр.: Guillaume Courtois | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1628[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1679[2] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, графік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гіём Куртуа, таксама Кульельма Картэзэ і Барганьёнэ (1628, Сен-Іпаліт (Ду), Франш-Кантэ — 14 чэрвеня 1679, Рым) — італьянскі гістарычны і царкоўны мастак французскага паходжання.
Гіём Куртуа, сын жывапісца Жана-П’ера Куртуа, прыехаў у Рым у раннім узросце і стаў вучнем П’етра да Картона, стыль якога пераняў. Сярод яго першых публічных работ — дзве фрэскі жыцця святога Марка на сценах нефа царквы Сан-Марка ў Рыме (апошняя фрэска справа і першая фрэска злева), якія ён выканаў па даручэнні венецыянскага пасла. У гэтым жа касцёле ён таксама распісаў бакавыя фрэскі на трыбуне і фрэскі ў капліцы. У касцёле Сан-Джавані ў Латэране ён намаляваў вялікую алтарную фрэску ў пятай капліцы злева.