Давід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: דָּוִד | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іевасфей[d] | ||||||
Пераемнік | Саламон | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1039 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
969 да н.э.[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | дом Давіда[d] | ||||||
Бацька | Есей[d][4] | ||||||
Маці | Нацэвет[d][5] | ||||||
Жонка | Вірсавія, Авігея[d], Эгла[d][6][7], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d], Суламіта, Maacah[d] і Avishag[d] | ||||||
Дзеці | Саламон[8], Авесалом[9], Кілеаб[d][9], Фамар[d], Нафан[d][8], Адонія[d][10], Амнон[d][11], Івхар[d][12], Ерымот[d], Ітрэам[d][13][14], Шэфатыя[d][10], Хазана[d], Собаб[d], Эліяда[d], Japhia[d], Elishua[d] і Eliphelet[d] | ||||||
Веравызнанне | Яхвізм[d][15] і іўдаізм | ||||||
![]() |
Давід (XI ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.
Паводле Старога Запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саўла для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давід стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саўла. Перамога, атрыманая Давідам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давіда хавацца ад праследаванняў Саўла ў Паўднёвай Палесціне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіў на службу да філістымлянаў[16].
Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саўла і яго сыноў Давід быў абвешчаны царом Іўдзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпта. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павелічэння аўтарытэту сталічнага горада Давід перанёс у Іерусалім г. зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[16].
Давід меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Яхве, аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давід толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давід забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[16].
У яўрэйскім фальклоры Давід паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давіду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[16].