Далер Назараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1959[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кінаакцёр, кампазітар, кінакампазітар, гітарыст, сітарыст |
Інструменты | гітара, вакал і сітар |
dalernazarov.com |
Далер Мехрубонавіч Назараў (тадж.: Далер Мехрубонович Назаров; 8 верасня 1959, Душанбэ, СССР[2]) — таджыкскі спявак і кампазітар. У творчасці Далера прысутнічаюць як народныя, так і сучасныя матывы, ён аказаў вялікі ўплыў на сучасную музыку Таджыкістана і персідска-таджыкскую народную музыку ў цэлым[3][4].
Далер Назараў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Сталінабадзе (Душанбэ), другі сын Мехрубона Назарава, міністра культуры Таджыкістана. Сваю родную мову ён называе «памірскай»[5][6]. Два гады вучыўся ў музычнай школе, але пакінуў яе[7]. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Руская філалогія» Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Тараса Шаўчэнкі[8][9].
Уцёк ад грамадзянскай вайны ў Алматы ў 1992 годзе і вярнуўся ў Душанбэ ў 1997 годзе[10].