Данатас Малінаўскас

Данатас Малінаўскас
літ.: Donatas Malinauskas
Нараджэнне 7 сакавіка 1869(1869-03-07)[1]
Смерць 30 лістапада 1942(1942-11-30) (73 гады)
Месца пахавання
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данатас Малінаўскас (7 сакавіка 1869, Краслава — 30 лістапада 1942, Бійск на Алтаі) — літоўскі палітык і дыпламат, адзін з дваццаці падпісаўшых Акт незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 года.

Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымоўваў у Вільні, пазней вучыўся ў Сельскагаспадарчай акадэміі ў Табары, дзе пазнаёміўся з дзеячамі чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Пасля сканчэння вучобы вярнуўся Літву, ангажуючыся ў абарону літоўскай мовы ў грамадскім і касцёльным жыцці. У 1918 годзе ён быў выбраны ў Тарыбу. Галасаваў за Акт незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 года.

У міжваеннае дваццацігоддзе — дыпламат у Чэхаславакіі i Эстоніі. Пасля энексіі Літвы СССР у 1940 годзе арыштаваны НКУС — верагодна быў забіты ці памёр у адным з лагераў.

Зноскі

  1. Сейм Літвы — 1920. Праверана 6 лютага 2017.
  • «Malinauskas, Donatas». Encyclopedia Lituanica III: 459—460. (1970—1978). Ed. Simas Sužiedėlis. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275.