Пасёлак гарадскога тыпу
Данілаўка
| ||||||||||||||||||
Данілаўка (руск.: Дани́ловка) — рабочы пасёлак у Валгаградскай вобласці Расіі; адміністрацыйны цэнтр Данілаўскага раёна і Данілаўскага гарадскога паселішча. Пасёлак размешчаны на правым беразе ракі Мядзведзіца (басейн Дона), на поўначы Валгаградскай вобласці за 185 км ад абласнога цэнтра — Валгаграда, з якім пасёлак злучаны аўтадарогай з рэгулярнымі аўтобуснымі зносінамі. Бліжэйшая чыгуначная станцыя ў Міхайлаўцы, за 76 км.