Даніэль Дэфо | |
---|---|
Daniel Defoe | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Даніэль Фо (Daniel Foe) |
Дата нараджэння | не раней за 1659 і не пазней за 1662 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1731[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | James Foe[d][5] |
Маці | Alice Marsh[d][5] |
Жонка | Мэры Тафлі[d] |
Дзеці | Benjamin Norton Defoe[d] і Sofia Defoe[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, раманіст, празаік, дзіцячы пісьменнік, іміджмейкер, пісьменнік, бізнесмен, публіцыст, паэт, выдавец |
Гады творчасці | з 1700 |
Мова твораў | англійская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Даніэль Дэфо (англ.: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[6] 1731, Мурфілдс) — англійскі празаік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза».
Скончыў дысентэрскую (пурытанскую) акадэмію. Пісаў палітычныя памфлеты, вершаваныя сатыры («Чыстакроўны англічанін», 1701; «Найкарацейшы шлях расправы з дысентэрамі», 1702), за якія быў прыгавораны да турэмнага зняволення. Аўтар дакументальнай прозы («Запіскі кавалера», 1720; «Дзённік чумнага горада», 1722), авантурна-прыгодніцкіх раманаў («Капітан Сінгльтан», 1720, «Гісторыя палкоўніка Жака» і «Моль Флендэрс», абодва 1722).
Дэфо лічаць адным з першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў англійскага рамана. Дэфо пладавіты і разнастайны пісьменнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасць, рэлігія, шлюб, псіхалогія, звышнатуральнае і інш.) Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізма. Заснавальнік і кіраўнік брытанскай разведкі і контрразведкі ў 1709—1713 гадах.
Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (ч. 1—2, 1719). Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў (у беларускай літаратуры «Палескія рабінзоны» Я. Маўра). На беларускую мову раман пераклала А. Васілевіч (1976).