Джавані Батыста Пергалезі | |
---|---|
італ.: Giovanni Battista Pergolesi | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giovanni Battista Draghi |
Род дзейнасці | кампазітар, арганіст |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1710[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1736[1][5][…] (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Батыста Пергалезі, таксама Пергалезэ (іт. Giovanni Battista Pergolesi; 4 студзеня 1710, Езі — 16 сакавіка 1736, Паццуолі) — італьянскі кампазітар, скрыпач і арганіст. Прадстаўнік Неапалітанскай опернай школы, адзін з самых ранніх і найважнейшых кампазітараў оперы-буфа (камічнай оперы).
Самай удалай яго операй з’яўляецца напісаная ў 1733 годзе «Служанка-пані», якая хутка заваявала папулярнасць на оперных падмостках. Калі ў 1752 годзе яна была прадстаўлена ў Парыжы, то выклікала разлютаваныя спрэчкі паміж прыхільнікамі традыцыйнай французскай оперы, прызнанымі карыфеямі якой былі Рамо і Люлі, і прыхільнікамі новай італьянскай камічнай оперы.
Пергалезі стварыў шэраг буйных інструментальных работ, уключаючы скрыпічную санату і скрыпічны канцэрт. Пергалезі памёр ад туберкулёзу ва ўзросце 26 гадоў.
Намаляваны на італьянскай паштовай марцы 1986 года.