Джавані Марэлі | |
---|---|
італ.: Giovanni Morelli | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык, палітык, урач, пісьменнік, мастацкі крытык, калекцыянер мастацтва |
Дата нараджэння | 25 лютага 1816[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1891[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Джавані Марэлі, сапраўднае імя Нікалаас Шэфлер[3] (25 лютага 1816, Верона — 28 лютага 1891, Мілан) — італьянскі палітык і гісторык мастацтва.
Джавані Марэлі атрымаў адукацыю ў Мюнхенскім універсітэце. Быў дэпутатам і сенатарам. Менавіта яму прыпісваецца залажэнне асноў параўнальнага аналізу[4].
Шматлікія яго артыкулы па мастацкай крытыцы з'явіліся ў «Zeitschrift für bildende Kunst» за 1874—1876 гады пад псеўданімам Iwan Lermolieff. Пад тым жа псеўданімам ён выдаў «Die Werke italienischer in den Meister Galerien von München, Dresden u. Berlin» (Лейпцыг, 1880).
Галоўная яго праца — «Kunstkritische Studien über italienische Malerei» (1890—1893), тычыцца галерэй Баргезэ і Дорыя Памфілі ў Рыме, а таксама мюнхенскай, дрэздэнскай і берлінскай галерэй. Яго багатая карцінная галерэя (апісана Фрыцам, Бергама, 1892 год) астаўлена ім у спадчыну роднаму гораду — Бергама, Акадэміі Карара.
У 1895 годзе ў Мілане Джавані Марэлі ўсталяваны помнік.
Морелли, Джованни // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.