Джакама Леапардзі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giacomo Taldegardo Francesco di Sales Saverio Pietro Leopardi |
Псеўданімы | Cosimo Papareschi[1] |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1798[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1837[2][6][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Манальда Леапардзі[d] |
Маці | Адэлаідэ Анцічы Леапардзі[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, філосаф, філолаг, перакладчык, эсэіст, літаратурны крытык |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
leopardi.it | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джакама Леапардзі (італ.: Giacomo Leopardi; 29 чэрвеня 1798, Рэканаці, Папская вобласць, Італія — 14 чэрвеня 1837) — італьянскі паэт.
У творах Дж. Леапардзі спалучаюцца любоў да антычнай культуры і да нацыянальнай традыцыі, што збліжае яго з класіцыстамі, але наватарскія строфіка і рытміка, а таксама тэматыка і моц пачуццяў, якія ён укладаў у свае творы, яднаюць яго з рамантыкамі. Звычайна ў творчасці паэта вызначаюць два кірункі — гістарычны песімізм і філасофскі песімізм. Філасофская пазіцыя Леапардзі — анталагічная прысутнасць зла ў свеце і «бясконцая марнасць усяго зямнога» — стане адной з галоўных тэмаў італьянскай лірыкі дэкадансу і паэзіі XX ст.[8]
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і. Дзяцінства і юнацкія гады правёў у Рэканаці. Цікавіўся навукай і літаратурай. У выніку ў 1813 з’яўляецца «Гісторыя астраноміі», а праз два гады — «Развагі над распаўсюджанымі памылкамі старажытных» разам з першымі вершамі, трагедыяй «Пампей у Егіпце» і перакладам «Мастацтва паэзіі» Гарацыя актавамі.
З 1817 Леапардзі пачынае занатоўваць свае думкі, што складуць яго «Дзённік разважанняў» (апублікаваны ў 1898). Малады Леапардзі далучаецца да палемікі класіцыстаў і рамантыкаў, свае эстэтычныя погляды выкладае ў трактаце «Развагі аднаго італьянца аб рамантычнай паэзіі» (1818, надрукаваны пасля смерці).
У вершах Дж. Леапардзі пераважае патрыятычная, філасофская, гістарычная, інтымная тэматыка. У 1818 ён стварае верш «Італіі», дзе з сумам гаворыць пра лёс радзімы. Верш «Помніку Дантэ» (1818) напісаны з нагоды адкрыцця ў Фларэнцыі помніка паэту.
У 1822 пакідае Рэканаці і накіроўваецца ў Рым, затым падарожнічае па Італіі. Пасля 1822 шэсць гадоў не піша вершаў, аднак у гэты час стварае празаічны твор — «Маральныя эцюды» (1824—28), дыялогі, у якіх ахопліваюцца літаратурныя, філасофскія, палітычныя тэмы.
Паміж 1825 і 1826 паэт публікуе першыя «Ідыліі», якія пасля называе «маленькімі», дзе, адыходзячы ад грамадзянскіх матываў, услаўляе свет душы, напоўненай пачуццямі і прыгажосцю прыроды (вершы «Сон», «Поўні», «Самотнае жыццё», «Вечар святочнага дня»). Рамантычны герой Дж. Леапардзі выступае супраць бязлітаснага лёсу, які прадвызначыў чалавецтву пакутаваць у рабстве і пакоры.
Пачынаючы з 1828 нараджаюцца «вялікія» ідыліі, вяршыня яго творчасці. Паразы вызваленчых рухаў (1831) і вяртанне аўстрыйцаў выклікалі напісанне сатырычных твораў («Палінодыя Джына Капоні», «Новыя вернікі», «Параліпамены да „Батрахаміямахіі“»). Апошнія слынныя творы паэта — «Заход месяца» і «Жаўтазель», дзе заход месяца параўноўваецца з заходам маладосці, а жаўтазель — з чалавекам, што, быццам дзікая кветка, пераадольвае ўсе перашкоды.
Дж. Леапардзі памёр падчас эпідэміі халеры ў Неапалі.
Джакама Леапардзі на Вікісховішчы |