Джон Нэш | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1752[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 мая 1835[3][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Уплыў | Robert Taylor[d][5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Нэш (англ. John Nash; 18 студзеня 1752, Лондан — 13 мая 1835, Лондан) — брытанскі архітэктар, найбуйнейшы прадстаўнік брытанскага ампіру («рэгенцкі стыль»).
Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і слесара. Вучыўся архітэктуры ў Роберта Тэйлара. Скончыўшы курс навучання, з'ехаў у Уэльс, дзе заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, аднак у 1784 разарыўся. Пасля гэтага вярнуўся да архітэктарскай працы. Пасля некалькіх гадоў працы над загараднымі дамамі ў 1792 вярнуўся ў Лондан.
У 1811 годзе атрымаў ад прынца-рэгента (будучы кароль Георг IV) даручэнне распрацаваць план забудовы мясцовасці, якая пазней атрымала назву Мэрылбан-парку. Складзены Нэшам план быў рэалізаваны да 1818 годзе. Гэты праект, у прыватнасці, складаецца з планіроўкі і забудовы Рыджэнт-стрыт, Рыджэнтс-парка і прылеглых кварталаў.
Стаўшы прыдворным архітэктарам, Нэш спраектаваў яшчэ мноства будынкаў і збудаванняў. Па яго праектах створаны Сент-Джэймс-Парк, комплекс Трафальгарскай плошчы, тэатр Хэймаркет, Мармуровая арка. У 1815—1822 перабудаваў ва ўсходнім стылі Каралеўскі павільён у Брайтане. Нэш таксама кіраваў рэканструкцыяй Букінгемскага палаца, пасля якой гэты палац стаў рэзідэнцыяй каралеўскай сям'і.
Пасля смерці заступніка Нэша Георга IV у 1830 годзе яго праціўнікі, сярод якіх быў і герцаг Уэлінгтан, зрабілі ўсё, каб адхіліць яго ад дзейнасці ў камісіі па рэканструкцыі Букінгемскага палаца. Пасля чаго Нэш вымушаны быў выдаліцца ў сваё памесце, дзе і памёр у 1835 годзе.