Джордж Баланчын | |
---|---|
груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 (22) студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1983[3][4][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мелітон Антонавіч Баланчывадзэ |
Жонка | Tamara Geva[d], Vera Zorina[d], Maria Tallchief[d] і Tanaquil Le Clercq[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, танцор, балетмайстар, артыст балета, сцэнограф, сцэнарыст |
Гады актыўнасці | з 1929 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0049422 |
Сайт | balanchine.org (англ.) |
![]() |
Джордж Баланчын (англ.: George Balanchine; пры нараджэнні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 9 [22] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, які паклаў пачатак амерыканскаму балету і сучаснаму неакласічнаму балетнаму мастацтву.
Нарадзіўся 9 [22] студзеня 1904 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1914—1921 гадах вучыўся ў Тэатральным вучылішчы пры Марыінскім тэатры.
У 1923 годзе ўпершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 года эміграваў з СССР. У 1925—1929 гадах — галоўны балетмайстар у трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 годзе ў ЗША арганізаваў «Школу амерыканскага балета», з якой вырасла трупа «Амерыканскі балет» (з 1948 года — «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф’ева, 1929; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імперыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941, і інш.).
Памёр 30 красавіка 1983 года ў Нью-Ёрку.