Джордж Уолд | |
---|---|
George Wald | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | Нью-Ёрк, Нью-Ёрк |
Дата смерці | 12 красавіка 1997[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | Кембрыдж, Масачусетс |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, нейрабіёлаг, урач, біяхімік, хімік, фізіёлаг, даследчык |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967) Медаль Фрыдэрыка Айвса (1966) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Уолд (англ.: George Wald, 18 лістапада 1906, Нью-Ёрк — 12 красавіка 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1950), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Ёркскага ўніверсітэта (1927), Калумбійскі ўніверсітэт (1932, доктар філасофіі). З 1932 года член Нацыянальнага даследчага савета ЗША, з 1934 года ў Гарвардскім універсітэце (у 1948-68 гадах прафесар біялогіі). Навуковыя працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біялагічнай эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол і дэгідрарэцінол у рэцэптарах сеткавай абалонкі вока. Нобелеская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967) (разам з Р. А. Гранітам і Х. К. Хартлайнам).