Джордж Ходжсан | |
---|---|
англ.: George Hodgson | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: George Ritchie Hodgson |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Клуб | McGill Martlets[d] |
Нарадзіўся |
12 кастрычніка 1893[1] |
Памёр |
1 мая 1983[1] (89 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Рытчы Ходжсан (англ.: George Ritchie Hodgson, 12 кастрычніка 1893 — 1 мая 1983) — канадскі плывец, алімпійскі чэмпіён.
Нарадзіўся ў Манрэалі. У 1910—1912 гадах станавіўся чэмпіёнам Канады, у 1911 годзе на Фестывалі Імперыі ў Лондане, прысвечаным каранацыі Георга V, стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 1 міля вольным стылем. У 1912 годзе на Алімпійскіх гульнях у Стакгольме Джордж Ходжсан стаў чэмпіёнам на дыстанцыях 400 м вольным стылем і 1500 м вольным стылем.
Пасля Алімпіяды паступіў ва Універсітэт Мак-Гіла, і ў 1916 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Па заканчэнні ўніверсітэта ўступіў у Royal Naval Air Service і прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, быў узнагароджаны Крыжом ВПС.
Пасля вайны стаў брокерам.
У 1968 годзе быў уключаны ў Міжнародную залу славы плавання.