Джошуа Дэвід Ангрыст

Джошуа Дэвід Ангрыст
англ.: Joshua David Angrist
Дата нараджэння 18 верасня 1960(1960-09-18)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Noam Angrist[d]
Род дзейнасці эканаміст, econometrician, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Orley Ashenfelter[d], Дэвід Кард і Whitney K. Newey[d]
Член у
Узнагароды
Сайт economics.mit.edu/facult…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джошуа Дэвід Ангрыст (англ.: Joshua David Angrist; нар. 18 верасня 1960(1960-09-18)[1], Калумбус) — амерыканскі і ізраільскі эканаміст, прафесар кафедры эканомікі імя Форда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года.

Нарадзіўся 18 верасня 1960 года ў Калумбусе, вырас у Пітсбургу у сям’і выкладчыкаў Універсітэта Карнегі — Мелана Стэнлі Ангрыста (нар. 1933) і Сары Шырлі Ангрыст (народжанай Блумстоўн, нар. 1933)[3]. Сям’я прытрымлівалася рэканструктывісцкага іўдаізму[4][5]. Бацька — аўтар шэрагу манаграфій і навуковых прац у галіне інжынернай тэрмадынамікі; маці была сацыёлагам[6], яе бацькі, ураджэнцы Расійскай імперыі (Арагола і Кедайней)[7], эмігравалі ў Манрэаль з Літвы у 1927 годзе[8].

Не давучыўшыся ў апошнім класе, Джошуа Ангрыст кінуў сярэднюю школу, пазней здаў неабходныя для школьнага атэстата прадметы экстэрнам і толькі праз год працягнуў навучанне ў каледжы. У 1982 годзе атрымаў ступень бакалаўра з адзнакай па эканоміцы ў Аберлінскім каледжы і паступіў на эканамічнае аддзяленне Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[3], але неўзабаве зноў кінуў вучобу, ажаніўся, атрымаў ізраільскае грамадзянства і быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Войска абароны Ізраіля. У 1982—1985 гадах, падчас Ліванскай вайны, служыў у дэсантных войсках у Ліване.

У 1987 годзе атрымаў магістарскую ступень па эканоміцы і ў 1989 годзе быў ганараваны доктарскай ступені па эканоміцы ў Прынстанскім універсітэце[9].

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1989—1991 гадах на пасадзе асістэнта прафесара Гарвардскага ўніверсітэта. У 1991—1995 гадах быў старшым выкладчыкам па эканоміцы ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (у 1995 годзе прызначаны асацыяваным прафесарам). Быў запрошаным асацыяваным прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994—1995 гадах, затым стаў асацыяваным прафесарам у 1996—1998 гадах, а ў 1998—2008 гадах займаў пасаду поўнага прафесара па эканоміцы, і з 2008 года стаў прафесарам эканомікі кафедры імя Форда ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. З 2011 года таксама з’яўляецца судырэктарам Школы эфектыўнасці і зніжэння няроўнасці пры эканамічным факультэце Масачусецкага тэхналагічнага інстытута[10].

Быў членам навуковага Кансультацыйнага камітэта Бюро перапісу насельніцтва ЗША у 2011—2012 гадах, кансультантам Фонду Альфрэда Слоуна у 2012 годзе, супрацоўнікам Сусветнага банка у 2006 годзе. Быў сурэдактарам Journal of Labor Economics у 2002—2006 гадах, членам рэдкалегіі American Economic Review[en] у 2001—2003 гадах, членам рэдкалегіі Econometrica у 1994—1997 гадах, памочнікам рэдактара Economics Letters, памочнікам рэдактара Journal of Business & Economic Statistics[en] у 1992—2001 гадах, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі працы у 2000 годзе[10].

З’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з 1994 года, членам савета дырэктараў Інстытута Фалка пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме з 2002 года, членам рэдкалегіі ў American Economic Journal[en] з 2007 года, памочнікам рэдактара Labour Economics[en] з 2006 года, членам ганаровага таварыства Фі Бэта Капа, член Эканаметрычнага таварыства з 1998 года, членам Таварыства эканомікі працы з 2006 года, членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 2006 года[9].

  • 1988 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1988 — стыпендыя ад фонду Альфрэда Слоўна для напісання доктарскай дысертацыі,
  • 1989 — прэмія ад The Review of Economic Studies,
  • 1990 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1992 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 1992 — грант ад Інстытута даследаванняў беднаты пры Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане,
  • 1992 — грант ад фонду Форда для вывучэння працоўнага рынку Палесціны,
  • 1997 — грант ад Амерыкана-ізраільскага міжнацыянальнага навуковага фонду,
  • 1999 — заахвочвальная прэмія Цві Грыліхеса ад Quarterly Journal of Economics,
  • 2000 — двухгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША,
  • 2003 — грант ад NBER на вывучэнне некамерцыйнага сектара,
  • 2004 — прэмія Ледзі Дэвіс ад Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме,
  • 2004 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША на вывучэнне атэстацыі ў вышэйшай школе,
  • 2005 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
  • 2006 — пяцігадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу,
  • 2007 — ганаровы доктар Санкт-Галенскага ўніверсітэта,
  • 2008 — узнагарода за выкладанне ў магістратуры на кафедры эканомікі МТІ,
  • 2008 — двухгадовы грант ад фонду Спэнсара на вывучэнне пераваг дадатковых школьных стыпендый,
  • 2009 — кантракт з Масачусецкім Дэпартаментам пачатковай і сярэдняй адукацыі на вывучэнне статутаў школ,
  • 2011 — узнагарода за выкладанне на кафедры эканомікі МТІ,
  • 2011 — прэмія Джона Фон Неймана ад каледжа перспектыўных даследаванняў імя Ласла Райка,
  • 2012 — трохгадовы грант ад Інстытута педагагічных навук,
  • 2013 — грант ад Венчурнага фонду новых школ,
  • 2013 — Thomson Reuters Citation Laureates,
  • 2014 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу
  • 2015 — трохгадовы грант ад фонду Спэнсара,
  • 2021 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года за «метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў».
  • Angrist J.D., Pischke S. Mastering ’Metrics’: The Path from Cause to Effect — Princeton University Press, 2015
  • Angrist J.D., Pischke S. Mostly Harmless Econometrics: An Empiricist’s Companion — Princeton University Press, 2009
  • Angrist J.D. Interpreting Tests of School VAM Validity//AER Papers and Proceedings, May 2016.
  • Angrist J.D., Autor D., Hudson S., Pallais A. Evaluating Econometric Evaluations of Post-Secondary Aid // AER Paper and Proceedings, May 2015
  • Angrist J.D., Fernandez-Val I. ExtrapoLATE-ing: External Validity and Overidentification in the LATE Framework/D. Acemoglu, M. Arellano, and E. Dekel, eds. // Advances in Economics and Econometrics — Cambridge University Press: 2013.
  • Angrist J.D., Chen S., Song J. Long-Term Consequences of Vietnam-Era Conscription: New estimates Using SSA Data//AER Papers and Proceedings, May 2011
  • Angrist J.D., Dynarski S., Kane T., Pathak P., Walters Inputs and Impacts in Charter Schools: KIPP Lynn//AER Paper and Proceedings, May 2010
  • Angrist J.D., Guryan J. Teacher Testing, Teacher Education, and Teacher Characteristics//AER Paper and Proceedings, May 2004
  • Angrist J.D., Acemoglu D. How Large are the Social Returns to Education? Evidence from Compulsory Attendance Laws//NBER Macro Annual, No. 15, 2000
  • Angrist J.D., Krueger A. Empirical Strategies in Labor Economics/ Ashenfelter O., D. Card, eds.//The Handbook of Labor Economics, Volume III, — North Holland, 1999
  • Angrist J.D., Evans B. Schooling and Labor Market Consequences of the 1970 State Abortion Reforms// Research in Labor Economics, 18/S. Polachek, ed, — Greenwich: JAI Press, 1999
  • Angrist J.D., Using the Draft Lottery to Measure the Effect of Military Service on Civilian Labor Market Outcomes//Research in Labor Economics Volume 10, /Edited by Ron Ehrenberg, — Greenwich: JAI Press Inc., 1989.

Зноскі