Джузэпэ Джаакіна Бэлі | |
---|---|
італ.: Giuseppe Gioachino Belli | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giuseppe Francesco Antonio Maria Gioachino Raimondo Belli |
Дата нараджэння | 7 верасня 1791 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1863[3][4] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | Romanesco[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джузэпэ Джаакіна Бэлі (7 верасня 1791, Рым — 21 снежня 1863, Рым) — італьянскі паэт, вядомы сваімі санетамі, напісанымі на народнай рымскай гаворцы.
Паходзіў з небагатых рымскіх гараджанаў. Пісаць пачаў на італьянскай, аднак пазней, на ўзор міланца Карла Порта, перайшоў на родны дыялект. Многія санеты Бэлі — гумарыстычныя замалёўкі мясцовага побыту, а таксама кпіны з духавенства, ад простых ксяндзоў і манахаў да рымскіх папаў. Нягледзячы на з'едлівыя вершы, Бэлі трымаўся надзвычай кансерватыўных палітычных поглядаў і ў час нядоўгага існавання Рымскай Рэспублікі (1849) заставаўся прыхільнікам папскай улады. У сталым веку некаторы час працаваў на папскі ўрад цэнзарам і ў прыватнасці забараніў да распаўсюджання працы Шэкспіра, Вердзі і Расіні.
Пры жыцці паэта яго санеты заставаліся вядомыя толькі яго прыяцелям (у прыватнасці Мікалаю Гогалю, які шмат часу правёў у Італіі). Пасля сваёй смерці Бэлі запаведаў сябру, біскупу Вінчэнца Тыцані, спаліць рукапісы. Той, аднак, не пажадаў знішчыць вершы і перадаў іх сыну паэта, Чыра Бэлі, які і падрыхтаваў праз некалькі гадоў першае выданне выбраных санетаў.