Джузэпэ Пеана | |
---|---|
італ.: Giuzeppe Peano | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1858[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1932[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта, мовазнавец |
Навуковая сфера | Матэматык |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Enrico D'Ovidio[d] |
Вядомыя вучні | Alessandro Padoa[d][7] і Maria Gramegna[d] |
Вядомы як | Стваральнік аксіём Пеана, Тэарэмы Пеана, мовы Лаціна-сінэ-флексіонэ |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джузэпэ Пеана (італ.: Giuseppe Peano; 1858 — 1932) — італьянскі матэматык. Унёс уклад у матэматычную логіку, аксіяматыку, філасофію матэматыкі. Стваральнік дапаможнай штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Больш за ўсё вядомы як аўтар стандартнай аксіяматызацыі натуральнай арыфметыкі — т.зв. арыфметыкі Пеана.
Пеана нарадзіўся ў маёнтку Тэта Галант у 5 кіламетрах ад Кунеа, дзе працавалі яго бацькі. Ён наведваў школу ў вёсцы Спінета, а пасля ў Кунеа. Паколькі яго дзядзька быў святаром у Турыне, ён накіраваўся туды, каб наведваць гімназію (з 1873), а потым універсітэт (з 1876).
У Турынскім універсітэце ён зрабіўся дацэнтам у галіне злічэння бесканечна малых велічынь (1884), а ў 1890 годзе — прафесарам. Ён быў міжнародна вядомым матэматыкам, адным з найбольш важных у свой час.
Пеана быў таксама вядомы як стваральнік штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Яго мова была адным з першых праектаў натуралістычнай штучнай мовы. Пеана склаў слоўнік мовы ў 1915 годзе і стаў прэзідэнтам Акадэміі інтэрлінгвы (якая раней мела назву Акадэмія Валапюка). Нягледзячы на тое, што ён меў свой уласны праект штучнай мовы, ён дзейнічаў дзеля самой ідэі міжнароднай мовы і ніколі супраць іншых праектаў.