Джым Батчэр | |
---|---|
англ.: Jim Butcher | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Шэнан К. Батчэр |
Дзеці | сын Джэймс Джозэф |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | з 2000 |
Кірунак | містыка |
Жанр | містыка, трылер, жахі, навуковая фантастыка |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files) |
jim-butcher.com | |
![]() | |
![]() |
Джым Батчэр (англ.: Jim Butcher, нар. 26 кастрычніка 1971, Індэпендэнс) — амерыканскі пісьменнік[1], які працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі. З’яўляецца аўтарам серыі фэнтэзійных кніг «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files), «Кодэкс Алеры» (англ.: Codex Alera) і «Попельныя Вежы» (англ.: The Cinder Spires). Па матывах кніг серыі «Дасье Дрэздэна» зняты аднайменны тэлесерыял з Полам Блэктарнам у галоўнай ролі.
Джым Батчэр нарадзіўся ў горадзе Індэпэндэнс, штат Місуры, у 1971 годзе. Малодшы з трох дзяцей, мае дзвюх старэйшых сясцёр. Калі ў дзяцінстве ён захварэў стрэптакокавым фарынгітам, каб пабавіць свой час, старэйшыя сёстры пазнаёмілі Джыма з раманамі «Уладар Пярсцёнкаў» і «Прыгоды Хана Сола». Так пачалося яго захапленне фэнтэзі і фантастыкай.[2] Падлеткам ён скончыў свой першы раман і вырашыў стаць пісьменнікам. Пасля шматлікіх няўдалых спробаў працы ў традыцыйным жанры фэнтэзі (ён спасылаецца на Дж. Р. Р. Толкіна, Лойда Аляксандра і К. С. Льюіса, якія аказалі значны ўплыў на яго)[2] ён напісаў першую кнігу ў серыі «Дасье Дрэздэна» — пра прафесійнага чараўніка Гары Дрэздэна у сучасным Чыкага, — у якасці практыкавання для курсаў пісьменнікаў у 1996 годзе ва ўзросце 25 гадоў.
На працягу двух гадоў Батчэр прапаноўваў рукапіс розным выдавецтвам, перш чым наладзіць кантакты ў галіне. Пасля асабістай сустрэчы з Батчэрам Рыкія Майнхарт, агент, якая адкрыла Лорэл К. Гамільтан, пагадзілася прадстаўляць яго, што дало пачатак яго кар’еры пісьменніка.[3] Тым не менш, Батчэр і Майнхарт рассталіся; і зараз яго агент — Джэніфер Джэксан.[4] У цяперашні час ён жыве ў Індэпэндэнсе са сваёй жонкай Шэнан К. Батчэр (аўтарам любоўных раманаў) і сынам Джэймсам Джозефам.