Джэк Тэйшэйра | |
---|---|
англ.: Jack Teixeira | |
Дата нараджэння | 21 снежня 2001 (22 гады) |
Грамадзянства | |
Род войскаў | 102nd Intelligence Wing[d] |
Званне | радавой авіяцыі першага класа[d] |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэк Дуглас Тэйшэйра (англ.: Jack Douglas Teixeira; нар. 2001) — амерыканскі вайсковец, баец Нацыянальнай гвардыі. У красавіку 2023 года яму было прад’яўлена абвінавачванне ў парушэнні Закона аб шпіянажы пасля ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона.
Тэйшэйра вырас у Норт-Дайтане, штат Масачусетс. Скончыў рэгіянальную сярэднюю школу. Мае партугальскае паходжанне; яго дзед іміграваў у ЗША з вострава Сан-Мігель на Азорскіх астравах[1][2]. Айчым Тэйшара — Том Дуфолт, старшы сяржант ВПС ЗША ў адстаўцы[3].
У верасні 2019 года паступіў на службу ў 102-е разведвальнае крыло Нацыянальнай гвардыі ВПС Масачусетса, дзе стаў малодшым спецыялістам па кібертранспартных сістэмах[4]. Служыў на базе ў горадзе Кейп-Код[5]. У ліпені 2022 года атрымаў званне авіятара першага класа і дапушчаны да сакрэтных дакументаў[6].
Па паведамленні The New York Times, у вольны ад работы час Тэйшэйра курыраваў анлайн-групу пад назвай Thug Shaker Central, удзельнікамі якой былі ў асноўным маладыя людзі і падлеткі. Удзельнікі гулялі ў розныя гульні, абмяркоўвалі палітыку. Група грунтавалася на аднайменным Discord-серверы, на якім і былі апублікаваны сакрэтныя звесткі[7][8]. Па даных The Washington Post, Тэйшэйра рэгулярна дзяліўся сакрэтнай інфармацыяй у Discord, як расшыфраванай з дакументаў, якія ён прачытаў, так і з раздруковак, канфіскаваных з яго офіса на базе[9][10]. Першыя падобныя публікацыі з’явіліся ў кастрычніку 2022 года; некаторыя ўдзельнікі чата з цяжкасцю разумелі дакументы або не ўспрымалі іх сур’ёзна.
13 красавіка 2023 года ФБР арыштавала Джэка Тэйшэйру ў доме яго маці ў Дайтоне. На наступны дзень ён паўстаў перад акруговым судом у Бостане[11]. Пасяджэнне прайшло ў закрытым фармаце, без прэсы[12]. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па парушэнні закона аб шпіянажы шляхам захоўвання і перадачы інфармацыі аб нацыянальнай абароне без дазволу і несанкцыянаваным выдаленні і захоўванні сакрэтнай інфармацыі[13][14].
As required for this position, TEIXEIRA holds a Top Secret security clearance, which was granted in 2021.
{{cite report}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors=
(даведка)