Джэк Шостак | |
---|---|
англ.: Jack William Szostak | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1952[1][2][…] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, малекулярны біёлаг, генетык, прафесар, біяхімік |
Навуковая сфера | цытагенетыка, біялогія[8] і генетыка[8] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ray Wu[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2006) Dr H.P. Heineken Prize for Biochemistry and Biophysics[d] (2008) Oparin Medal[d] (2011) Hans Sigrist Prize[d] (1997) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2019) Great Immigrants Award[d] (2010) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэк Шостак (анг. Jack Szostak, нар. 9 лістапада 1952[1][2][…], Лондан[3][4]) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Элізабет Блэкбёрн з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» у адпаведнасці з тэорыяй, прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым ў 1971 годзе.
Джэк Шостак вырас у Канадзе, скончыў Універсітэт МакГіл, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне клетачнай біялогіі. Абараніў дысертацыю ў Карнельскім універсітэце, пасля чаго заснаваў уласную лабараторыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта.
Шостак ў асноўным працуе ў галіне генетыкі. Яму першаму ў свеце ўдалося сканструяваць штучную дражджавую храмасому. Ён актыўна ўдзельнічаў у праекце «Геном чалавека». Акрамя гэтага, працы Шостака дапамаглі зразумець механізм рэкамбінацыі храмасом.
Джэк Шостак на Вікісховішчы |