Джэніфер Конелі | |
---|---|
англ.: Jennifer Connelly | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1970[1][2] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gerard Karl Connelly[d] |
Муж | Пол Бетані[d][5] |
Дзеці | Stellan Bettany[d] і Agnes Bettany[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, актрыса агучвання, мадэль, спявачка |
Кірунак | драматычны фільм |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000124 |
![]() |
Джэніфер Лін Конелі (англ.: Jennifer Lynn Connelly; нар. 12 снежня 1970, Кейра, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса. У кіно здымаецца з дзяцінства, але вядомасці дабілася з выхадам фільмаў «Цёмны горад» (1998), «Рэквіем па мары» (2000), «Гульні розуму» (2001), за апошні з якіх яна атрымала ўзнагароды «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана», а таксама намінацыю на прэмію Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Найлепшая актрыса». Яна таксама вядома сваімі ролямі ў карцінах пад назвамі «Халк» (2003), «Дом з пяску і туману» (2003), «Крывавы дыямент» (2006), «Як малыя дзеці» (2006), «Дзень, калі Зямля спынілася» (2008), «Абяцаць — не значыць ажаніцца» (2009) і «Топ Ган: Мэверык» (2022).
З 2005 года актрыса з’яўляецца паслом у галіне правоў чалавека ў арганізацыі Amnesty International. На працягу ўсёй кар’еры ўключалася рознымі часопісамі, у тым ліку People, Time, Vanity Fair і Esquire, у спіс самых прыгожых жанчын планеты.