Дзесяць раманаў і іх аўтары | |
---|---|
англ.: Ten Novels and Their Authors | |
Жанр | літаратурная крытыка |
Аўтар | Уільям Сомерсет Моэм |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1954 |
Дата першай публікацыі | 1954 |
«Дзесяць раманаў і іх аўтары» (англ.: Ten Novels and Their Authors) — зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў Уільяма Сомерсета Моэма пра дзесяць найвялікшых, па яго меркаванні, раманаў і іх аўтараў. Сярод пісьменнікаў, чые раманы былі абраны Моэмам: чатыры англічаніны, тры французы, двое расіян і адзін амерыканец[1].