Дзмітрый Віктаравіч Хлёбас

Футбол
Дзмітрый Хлёбас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Хлёбас
Нарадзіўся 9 мая 1994(1994-05-09)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кызыл-Жар
Нумар 13
Маладзёжныя клубы
2008—2011 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2018 Украіна Дынама (Кіеў) 2 (1)
2013—2014   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 29 (10)
2015   Украіна Гаверла (Ужгарад) 26 (8)
2016—2017   Украіна Ворскла (Палтава) 37 (11)
2017   Беларусь Дынама (Мінск) 15 (6)
2018—2020 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 47 (11)
2021 Украіна Колас (Каваліўка) 6 (0)
2021 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 8 (1)
2022—2023 Арменія Урарту (Ерэван) 38 (12)
2023— Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Украіна Украіна (да 17) 28 (8)
2011—2012 Украіна Украіна (да 19) 21 (6)
2014—2015 Украіна Украіна (да 21) 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Хлёбас (нар. 9 мая 1994, Лохвыця, Палтаўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Футболам пачынаў займацца ў роднай Лохвыці[3]. Першым клубам Хлёбаса стала «Энергія» (Ромны).

У 2005 годзе ва ўзросце 11 гадоў пасля аднаго з дзіцячых турніраў у Кіеве быў запрошаны ў ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага[3], дзе прайшоў усе ступені навучання. Працаваў у акадэміі «Дынама» пад кіраўніцтвам такіх спецыялістаў, як Алег Ігліца, Валерый Кінашэнка, Сяргей Жураўлёў, а завяршыў навучанне пад кіраўніцтвам Юрыя Воськіна. З 2008 па 2011 год у ДЮФЛ выступаў за «Дынама» (Кіеў).

Дзмітрый Хлёбас падчас выступаў за «Дынама-2». 2 лістапада 2014 года.

«Дынама» Кіеў

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння акадэміі летам 2011 года трапіў у «Дынама» і 29 ліпеня 2011 года дэбютаваў у матчы моладзевых каманд супраць данецкага «Металурга» (2:0). Адразу Хлёбас стаў асноўным іграком моладзевай каманды і за першы сезон у 24 гульнях забіў 5 галоў.

17 лістапада 2012 года ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў матчы чэмпіянату Украіны супраць данецкага «Металурга», выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне замест Марка Рубена, аднак нічым не змог дапамагчы камандзе і кіяўляне саступілі 0:1[4]. Аднак у другой палове 2012 года ўсе роўна гуляў у моладзевым першынстве, забіўшы 11 галоў у 16 матчах.

20 лютага 2013 года быў заяўлены на матчы ў Прафесійнай футбольнай лізе Украіны за каманду «Дынама-2»[5]. Да канца 2014 года згуляў за дубль «Дынама» 29 матчаў у Першай лізе, дзе забіў 10 галоў.

У лютым 2015 года, разам з аднаклубнікам Вячаславам Лухтанавым, на правах арэнды перайшоў ва ўжгарадскую «Гаверлу»[6]. 3 красавіка 2015 года ва ўзросце 20 гадоў у матчы супраць данецкага «Алімпіка» забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе, чым дапамог сваёй камандзе перамагчы 2:1[7]. У матчы супраць «Шахцёра» забіў мяч кручаным ударам ад штангі, зраўняўшы лік — 1:1. Але ў выніку ўжгарадцы прайгралі.

2 лютага 2016 года падпісаў арэнднае пагадненне на паўгода з палтаўскай «Ворсклай»[8]. Пазней арэнда была падоўжана на сезон 2016/17. У чэрвені 2017 года вярнуўся з арэнды ў кіеўскае «Дынама», аднак, не здолеўшы замацавацца ў камандзе, у ліпені 2017 года адправіўся ў арэнду ў беларускі клуб «Дынама» з Мінска[9]. У складзе мінчан хутка замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Забіўшы ў чэмпіянаце 6 мячоў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У лістападзе 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў Кіеў[10].

У першай палове 2018 года знаходзіўся ў складзе кіеўскага «Дынама», аднак згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 18 сакавіка супраць «Ворсклы» (4:0), дзе адзначыўся голам.

Наступная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента і ў ліпені 2018 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»[11]. У камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з часам стаў радзей з’яўляцца на полі. Пакінуў «Дзясну» па заканчэнні кантракта ў снежні 2020 года.

У студзені 2021 года далучыўся да каваліўскага «Коласа», у ліпені таго ж года пакінуў клуб і перайшоў у казахстанскі «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года. У лютым 2022 года стаў іграком армянскага «Урарту». У чэрвені 2023 года зноў апынуўся ў Казахстане, далучыўшыся да «Кызыл-Жара».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

13 лістапада 2014 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Украіны ў таварыскім матчы супраць аднагодкаў з Турцыі (2:0), адгуляўшы 60 хвілін, пасля чаго быў заменены на Аляксея Хабленку[12]. Ужо ў другім матчы за моладзевую зборную Хлёбас забіў свой першы гол, паразіўшы з далёкай адлегласці браму моладзевай зборнай Славеніі (2:0)[13].