Дзмітрый Дзмітрыевіч Іваненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) ліпеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1994 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, фізік, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1940) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Arseny Sokolov[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Дзмі́трый Дзмі́трыевіч Іване́нка (29 ліпеня 1904, Палтава, Украіна — 30 снежня 1994) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940).
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1927). З 1943 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па тэорыі спінораў, фізіцы атамнага ядра, квантавай і адзінай нелінейнай тэорыях поля, тэорыі гравітацыі, гісторыі фізікі.
Прапанаваў пратон-нейтронную мадэль атамнага ядра (1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934, разам з І. Тамам). Прапанаваў нелінейнае абагульненне спінорнага ўраўнення Дзірака (1938). Выказаў ідэю ўзаемнага ператварэння гравітонаў у элементарныя часціцы (1944). Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з І. Я. Памеранчуком).