Дзмітрый Сяргеевіч Варабей

Футбол
Дзмітрый Варабей
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Варабей
Нарадзіўся 10 мая 1985(1985-05-10)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
 Беларусь
Рост 172 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вертыкаль
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Мазыр 4 (0)
2001 Беларусь РВАР (Мінск) 5 (1)
2002 Украіна Барысфен-2 (Барыспаль) 10 (6)
2002—2007 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2002—2005   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 80 (20)
2003—2004   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 2 (0)
2005   Украіна Арсенал (Кіеў) 2 (0)
2005—2006   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 42 (13)
2007   Украіна Зара (Луганск) 10 (2)
2007—2008 Украіна Зара (Луганск) 21 (3)
2008—2009 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 29 (5)
2009—2011 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 6 (1)
2011—2012 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 19 (1)
2012 Украіна Абалонь (Кіеў) 14 (4)
2013 Украіна Палтава 11 (0)
2014—2015 Украіна Колас (Зачэпыліўка)
2016—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 31 (2)
2023— Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Украіна Украіна (да 17) 7 (2)
2005 Украіна Украіна (да 19) 1 (0)
2003—2006 Украіна Украіна (да 21) 25 (3)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) трэнер
2022 Беларусь Славія (Мазыр) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017

Дзмітрый Варабей (нар. 10 мая 1985, Мазыр) — украінскі і беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР, пазней паступіў у мінскі РВАР, але неўзабаве атрымаў прапанову пераехаць у акадэмію кіеўскага «Дынама». Выступаў за рэзервовыя каманды дынамаўцаў. Улетку 2005 года на правах арэнды гуляў за «Арсенал», у складзе якога 17 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць асноўнай каманды дынамаўцаў (0:2). У 2007 годзе перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў іграком асновы. Пазней гуляў у Прэм’ер-лізе за «Ільічовец» і «Крыўбас».

Сезон 2011/12 правёў у складзе першалігавага клуба «Нафтавік-Укрнафта», пазней перабраўся ў «Абалонь». У першай палове 2013 года выступаў за «Палтаву», пасля разарваў кантракт з клубам. Пазней выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Колас» з Зачэпыліўкі.

Улетку 2016 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[3]. Спачатку выступаў у аснове мазыран, аднак з чэрвеня 2017 года стаў гуляць толькі за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, аднак у студзені 2018 года Варабей пачаў трэніравацца з мазыранамі і ў сезоне 2018 дапамог камандзе вярнуцца ў эліту, у асноўным выходзячы на замену. У сезоне 2019 выступаў за дубль «Славіі», да асноўнай каманды не прыцягваўся. Па заканчэнні сезона 2019 завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры мазыран.

У пачатку 2021 года стаў памочнікам галоўнага трэнера калінкавіцкай «Вертыкалі», а ў лютым 2022 года ўзначаліў дубль мазырскай «Славіі»[4], дзе працаваў да канца 2022 года. У 2023 годзе выступаў за «Вертыкаль» у Другой лізе ў якасці аматара.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў. У складзе юніёрскай зборнай Украіны (да 19 гадоў) стаў паўфіналістам чэмпіянату Еўропы 2004.