Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Дзюрцюлі (руск.: Дюртюли, башк.: Дүртөйлө) — горад (з 1989) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзюрцюлінскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 30,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1795 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 124 км ад Уфы.
У Дзюрцюлях размешчана «Чэкмагушаўскае УДНГ», якое ажыццяўляе эксплуатацыю нафтавых радовішчаў на тэрыторыі Дзюрцюлінскага, Ілішэўскага і Чэкмагушаўскага раёнаў. Працуюць заводы жалезабетонных вырабаў, цагляны, аб'екты абслугоўвання нафтапромыслаў, камбінат малочных прадуктаў і мясакамбінат.