Дзявочы вінаград[1], дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства Вінаградавыя (Vitaceae).
Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада.
Адрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia), дзявочы вінаград прымацаваны (Parthenocissus inserta), дзявочы вінаград трохвостраны (Parthenocissus tricuspidata).
Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.
Дэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак.
Зноскі