Дзявятая брама | |
---|---|
англ.: The Ninth Gate | |
Жанр | фільм-містэрыя[d][2][3], псіхалагічны трылер[d], трылер[d][2][3][…], экранізацыя рамана[d], фільм жахаў[4] і фэнтэзійны фільм[5] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Canal+ |
Працягласць | 128 хв. |
Бюджэт | 38 000 000 $ |
Зборы | 58 400 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1999 і 16 снежня 1999[1] |
IMDb | ID 0142688 |
«Дзявятая брама» (англ.: The Ninth Gate) — містычны трылер 1999 года рэжысёра Рамана Паланскага, пятнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм зняты па матывах рамана Артура Перэс-Рэвертэ «Клуб Дзюма ». Галоўныя ролі выканалі Джоні Дэп, Эманюэль Сенье, Лена Олін, Фрэнк Ланджэла і іншыя[9].
Дзін Корса, адзін з найлепшых спецыялістаў па пошуку, ацэнцы і скупцы рарытэтных выданняў, прымае ад уладальніка найбуйнейшай у свеце бібліятэкі акультных кніг незвычайную, але вельмі выгадную замову: вызначыць сапраўднасць фаліянта XVII стагоддзя пад назвай «Дзевяць брам у царства прывідаў», з дапамогай якога, паводле падання, можна выклікаць самога Люцыфера. Яго чакае поўнае небяспек і таямніц падарожжа па Еўропе. Але толькі тады, калі на шляху да разгадкі таямніцы «Дзявятай брамы» пачынаюць трапляцца трупы тых, з кім Дзін Корса сустракаўся зусім нядаўна, яму адкрываецца злавесная праўда. Ён разумее, што ў гэтай д’ябальскай гульні на кон пастаўлена не толькі яго жыццё, але і душа…
Джоні Дэп | – Дзін Корса |
Лена Олін | – Ліяна Тэлфер |
Фрэнк Ланджэла | – Борыс Балкан |
Эманюэль Сенье | – дзяўчына |
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[10].