Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі

Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі
англ.: Mississippi Valley State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Mississippi Valley State University
Заснаваны 1950
Студэнты 2 032[1]
Краіна
Размяшчэнне Іта-Бена, Місісіпі, ЗША
Сайт mvsu.edu

Дзяржаўны ўніверсітэт даліны Місісіпі (англ.: Mississippi Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Іта-Бена ў штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Створаны ў 1950 годзе як прафесійны каледж для афраамерыканцаў, ён па задуме ўладаў павінен быў зменшыць паток абітурыентаў-афраамерыканцаў у традыцыйна "белыя" навучальныя ўстановы штата: Місісіпскі ўніверсітэт, Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт і інш.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж прафесійных студый
  • Каледж адукацыі
  • Школа аспірантуры
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.