Дзідзье Буркгальтэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Didier Burkhalter | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1960[1][2][…] (64 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзідзье Буркгальтэр (фр.: Didier Burkhalter, нар. 17 красавіка 1960, Неўшатэль, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, які прадстаўляе Партыю Швейцарскіх лібералаў, з 1 лістапада 2009 па 31 кастрычніка 2017 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. Кіраўнік дэпартамента ўнутраных спраў (2009—2011) і дэпартамента замежных спраў (з 2012). Быў абраны прэзідэнтам Швейцарыі і выконваў абавязкі ў 2014 годзе.
У 1990—2001 быў дэпутатам парламента кантона Неўшатэль. З 2003 па 2007 — член Нацыянальнага савета Швейцарыі. З 2007 — дэпутат Савета кантонаў Швейцарыі.
У 2009 абраны пераемнікам свайго аднапартыйца Паскаля Кушпена ў Федэральны савет Швейцарыі. З 1 студзеня 2013 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі.
У канцы 2013 года быў абраны новым прэзідэнтам Швейцарыі. На пасаду заступіў з 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым захаваў пасаду кіраўніка дэпартамента замежных спраў.
6 мая 2014 года Буркгальтэр у якасці Дзеючага старшыні АБСЕ наведаў Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ва Украіне. З 1 студзеня 2015 года пакінуў пасаду прэзідэнта Швейцарыі. З пачатку лістапада 2017 года пакінуў Федэральны савет Швейцарыі.