Дзікія гісторыі | |
---|---|
ісп.: Relatos salvajes | |
Жанр | кінакамедыя, камедыйны трылер[d], драматычны фільм, трылер[d] і чорная камедыя[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 122 хв.[3] |
Бюджэт | 4 000 000 $ |
Зборы | 27 000 000 $[4] |
Краіна | |
Мова | іспанская[1] |
Год | 2014 |
Папярэдні фільм | On Probation[d] |
IMDb | ID 3011894 |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (ням.) |
«Дзікія гісторыі» (ісп.: Relatos salvajes) — аргенціна-іспанскі мастацкі фільм 2014 года рэжысёра Даміяна Сіфрона[5].
Шмат хто пакрыўдзіў Габрыэля Пастэрнака за яго жыццё, але аднойчы ўсе яны апынуліся ў адным самалёце. Афіцыянтка маленькай рэстарацыі пазнала ў чарговым наведвальніку чыноўніка-карупцыянера, што калісьці давёў яе бацьку да самагубства. Дыега смачна аблаяў кіроўцу на старым аўто, які перашкаджаў сябе абагнаць, але праз некалькі кіламетраў у яго машыны спусціла кола. Машыну інжынера-падрыўніка неабгрунтавана эвакуююць і прымушаюць яго заплаціць буйны штраф. Гэтая падзея фатальна ўплывае на ўсе сферы яго жыцця. Малады хлопец збівае на дарозе цяжарную жанчыну і просіць свайго багатага бацьку дапамагчы пазбегнуць адказнасці. На сваім вяселлі нявеста выпадкова даведваецца, што яе муж здраджваў ёй з адной з госцяў. Усе гэтыя гісторыі займелі нечаканы, дзікі працяг![6]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 48 кінаўзнагародамі і яшчэ 58 намінацыямі[7].