Дзімітрыя Чупаўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | polygraph, пісьменнік, палітык |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1940 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзімітрыя Чупаўскі (макед.: Димитрија Чуповски; 8 лістапада 1878 — 29 кастрычніка 1940) — македонскі грамадскі дзеяч, філолаг і лексікограф. Аўтар падручнікаў македонскай мовы.
Дзімітрыя Чупаўскі нарадзіўся ў сяле Папрадзіштэ (цяпер у складзе абшчыны Чашка) у Асманскай імперыі (цяпер Паўночная Македонія). Яго бацька быў забіты яшчэ да яго нараджэння. Калі Чупаўскаму было 10 гадоў яго вёска была спалена, і ён і яго сям'я пасяліліся ў Крушаве, дзе нарадзілася яго маці. Вывучыўшыся на гандляра, ён і яго браты адправіліся ў Сафію ў пошуках працы. У сталіцы нядаўна створанага Балгарскага царства Чупаўскі працаваў на працягу дня і наведваў школу, якую арганізавалі Дамян Груеў, Петар Поп Арсаў і іншыя студэнты.
Затым ён працягнуў сваю адукацыю ў Бялградзе і Санкт-Пецярбургу. Прабалгарскі рэвалюцыянер Хрыста Шалдзеў, які жыў тады ў Санкт-Пецярбургу, характарызаваў Чупаўскага як чалавека, які падзяляў прарасійскія погляды. Паводле звестак Шалдзева, члена тайнага македонскага кружка ў Санкт-Пецярбургу і УМРА, Чупаўскі знаходзіўся пад уплывам такіх ідэолагаў, як сербскія прафесары Стаян Навакавіч, Ёван Цвііч і Аляксандр Беліч[1]. Асабліва Навакавіч выкарыстоўваў сваю дыпламатычную ролю ў Санкт-Пецярбургу каб ажыцявіць свае ідэі за кошт падтрымкі Македонскага літаратурнага таварыства, заснаванага ў Санкт-Пецярбургу ў 1902 годзе, і яго македонскіх членаў, такіх як Чупаўскі[2][3].
Калі ў 1905 годзе Чупаўскі спрабаваў арганізаваць першую панмакедонскую канферэнцыю ў Велесе, ён быў выгнаны з горада мясцовым кіраўніком УМРА Іванам Наумавым[4][5], яму нават пагражалі расправай за яго прамакедонскія і антыбалгарскія ідэі[6]. Блажэ Рыстаўскі сцвярджаў, што гэта адбылося з-за інтрыг мясцовага балгарскага мітрапаліта і дзейнасці Шалдзева, які затым называў Чупаўскага сербскім агентам[7], хоць пазней у сваіх мемуарах змясціў пісьмо ад Чупаўскага, напісанае ў 1904 годзе, у якім ён выступае супраць «сербскай прапаганды ў Македонію і яе дэструктыўнага ўплыву на людзей»[8]. Некаторыя балгарскія даследчыкі таксама лічаць, што Чупаўскі быў маргінальнай фігурай і сербскім агентам на службе Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі[9][10].
Пасля пачатку Першай Балканскай вайны ў 1912 годзе і заняцця тэрыторый Асманскай Македоніі арміямі праваслаўнага Балканскага саюза, Чупаўскі прыбыў 17 лістапада ў Сафію, дзе ён сустрэўся з часткай македонскай эміграцыі, але без асаблівага поспеху. 4 снежня ён прыбыў у Скоп’е, дзе спыніўся ў доме свайго дзядзькі і таксама сустракаўся з мясцовымі жыхарамі. Гэта спроба пераканаць іх прыняць яго прамакедонскія ідэі таксама правалілася, і ад яго выракліся нават сваякі[11].
Затым ён накіраваўся ў Велес, дзе арганізаваў панмакедонскую канферэнцыю, якая дэ-факта з'яўлялася сустрэчай мясцовых рэвалюцыянераў з левага крыла УМРА. Чупаўскі пераконваў іх паслаць прадстаўнікоў на Лонданскую мірную канферэнцыю, каб паспрабаваць захаваць цэласнасць Македоніі, аднак гэта спроба таксама скончылася няўдала. Потым Чупаўскі пакінуў Македонію і вярнуўся ў Пецярбург, дзе стаў ініцыятарам адпраўкі мемарандума аб аўтаноміі Македоніі да Вялікіх дзяржаў і іншых краін Балканскага саюза[12].
Ён быў адным з заснавальнікаў Македонскага літаратурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу ў 1902 годзе і з'яўляўся яго прэзідэнтам у 1902—1917 гадах. Чупаўскі быў таксама аўтарам вялікай колькасці артыкулаў і афіцыйных дакументаў, выдаваў бюлетэнь Македонскай калоніі, арганізаваў шэраг македонскіх арганізацый. Ён пісаў вершы на рускай і македонскай мовах. Таксама выдаў першы македонска-рускі слоўнік, працаваў над публікацыямі пра македонскую граматыку і энцыклапедычнай манаграфіяй пра Македонію і македонцаў, склаў этнічную і геаграфічную карту Македоніі.
У 1913—1914 гг. Чупаўскі публікаваўся ў пецярбургскай газеце «Македонскі Голас», у якой ён і яго паплечнікі абгрунтоўвалі існаванне македонскага народа, які адрозніваецца ад грэкаў, балгараў і сербаў, і на ўсе жылы спрабуюць папулярызаваць ідэю незалежнай македонскай дзяржавы.
Пасля Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, палітычная актыўнасць Чупаўскага спыніліся. Ён эміграваў у Савецкую Расію, дзе сканаў 29 кастрычніка 1940 года ў Ленінградзе. Апошнія працы Чупаўскага былі страчаны падчас бамбардзіровак Ленінграда ў 1942 годзе.
Дзімітрыя Чупаўскі з'яўляецца адным з найбольш значных дзеячаў македонскага нацыянальнага руху.
Дзімітрыя Чупаўскі на Вікісховішчы |