Дон Кіхот | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Ленфільм |
Працягласць | 94 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1957 |
IMDb | ID 0050326 |
«Дон Кіхот» — савецкі каляровы фільм, пастаўлены на кінастудыі «Ленфільм» у 1957 годзе рэжысёрам Рыгорам Козінцавым. Сцэнарый фільма напісаны Яўгенам Шварцам паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса «Дон Кіхот».
Першы каляровы шырокаэкранны стэрэагукавы мастацкі фільм кінастудыі «Ленфільм».
Прэм’ера фільма ў СССР адбылася 23 мая 1957 года.
Ідальга Алонса Кехана, улюбёны ў рыцарскія раманы, вырашыў сам зрабіцца рыцарам і адправіцца ў паход. Разам са збраяносцам Санча Пансам ён здзяйсняе подзвігі ў абарону бяздольных і на славу дамы сэрца, але гэтыя подзвігі аказваюцца бессэнсоўнымі і недарэчнымі дзеяннямі. Нягледзячы на тое, што людзі смяюцца з яго і б’юць, Дон Кіхот (менавіта такое імя прыдумаў сабе Кехана) захоўвае веру ў справядлівасць і прыроджаную чалавечую дабрыню.