Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля

Герб
Група Дачок міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля ў 2013 годзе.

Дочкі міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля (фр.: Filles de la charité de Saint Vincent de Paul, FdC) — каталіцкая жаночая кангрэгацыя, заснаваная Вінцэнтам дэ Полем і герцагіняй Луізай дэ Марыяк у 1633 годзе ва Францыі. Дачок міласэрнасці, разам з мужчынскай кангрэгацыяй лазарыстаў часта называюць вінцэнтыянамі. Таксама вядомы як шэрыя сёстры ад колеру сваіх убораў і як шарыткі ад фр.: charité — міласэрнасць.

У Рэчы Паспалітай дочкі міласэрнасці вядомы як сёстры міласэрнасці. Магчыма рэгіянальная трансфармацыя наймення адбылася праз пэўную нязграбнасць традыцыйнага звароту да манашак «сястра дачка міласэрнасці», «siostro córko miłoserdzia».

Дочкі міласэрнасці — таварыства апостальскага жыцця, то бок яго сёстры не даюць манаскіх зарокаў. У XX ст. дочкі міласэрнасці былі адной з найбуйнейшых жаночых кангрэгацый, у 1998 годзе было 24 982 сястры і 2757 кляштараў па ўсім свеце.

Сёстры таварыства даюць зарокі беднасці, цноты, паслушэнства і служэння бедным. Галоўныя кірункі дзейнасці — догляд хворых, адукацыя беднякоў, апека сірот і старых.

Сястра Габрыэля Батке, дачка міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля ў 1961 годзе ў Польшчы. У галаўным уборы, які сёстры дочкі міласэрнасці насілі да 1964 года.

Кангрэгацыя заснавана св. Вінцэнтам дэ Полем і герцагіняй Луізай дэ Марыяк ў 1633 годзе. Яны зрушылі тагачасныя ўяўленні, што жаночае манаскае пакліканне палягае выключна ў строгім адасабленні ў кляштарах. Вінцэнт дэ Поль так ахарактарызаваў новы рух: «іх кляштарам будуць дамы хворых, іх капліцай — парафіяльная царква, іх келляй — найманы пакой, іх кратамі — страх Божы».

Дочкі міласэрнасці сталі першым са шматлікіх пазней жаночых дзейных рухаў, чые сёстры далі зарокі, але жывуць і дзейнічаюць у свеце.

Спачатку галоўнай задачай сясцёр была дапамога хворым у іх дома, неўзабаве іх дзейнасць вельмі пашырылася. Шэрыя сёстры пачалі выхоўваць дзяцей-падкідышаў. Узялі на сябе апеку катаржнікаў. З 1656 года дапамагалі параненым на полі бою.

У 1652 годзе кляштар дачок міласэрнасці ўпершыню быў заснаваны за межамі Францыя — у Польшчы, кангрэгацыя пачала хутка распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе.

У XIX—XX ст. дочкі міласэрнасці працавалі, у асноўным, у медыцынскіх установах, бясплатных школах, дзіцячых садках, прытулках.

Некаторыя дочкі міласэрнасці сталі мучаніцамі падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі, пераследу хрысціян у Кітаі ў XIX ст., іспанскай грамадзянскай вайны ў 1930-х гадах.

Французская рэвалюцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Антырэлігійныя сілы падчас Вялікай французскай рэвалюцыі рашуча спрабавалі закрыць усе кляштары ва Францыі. У 1789 годзе ў краіне было 426 дамоў дачок міласэрнасці, па ўсёй Еўропе — каля 6000 сясцёр кангрэгацыі. У 1792 годзе сёстрам было загадана пакінуць Францыю. Афіцыйна супольнасць была расфарміравана ў 1793 годзе.[1] Клятву падтрымкі рэвалюцыі навязвалі ўсім былым членам рэлігійных ордэнаў, якія былі службу, аплачванай дзяржавай. Прыняцце прысягі разглядалася як разрыў з царквой, а тыя, хто адмовіўся клясціся, лічыліся контррэвалюцыянерамі.

У Анжэ рэвалюцыйныя ўлады вырашылі даць урок тым, хто адмаўляўся клясціся ў падтрымку рэвалюцыі. Сёстры кангрэгацыі Мары-Эн Вайло і Адыль Баўмгартэн былі публічнай пакаранны смерцю ў 1794 годзе. На цырымоніі ў Рыме 19 лютага 1984 года папа Ян Павел II кананізаваў 99 чалавек, якія памерлі за веру ў Анжэ, у тым ліку сясцёр Вайло і Баўмгартэн.[2] Іх дзень памяці — 1 лютага.

Сястра Маргарыта Рутан была кіраўніцай таварыства сясцёр, якія стварылі ў шпіталь Даксе. Шасцёра сясцёр адмовіліся прыняць рэвалюцыйную клятву. Тады ўлады вырашылі пазбавіцца ад Рутан і шукалі матыў арыштаваць яе. Яны сфабрыкавалі справу, паводое яе сястра Маргарыта была непатрыятычная і фанатычна агітавала салдат у шпіталі дэзерціраваць і далучыцца да Каралеўскай арміі ў Вандэі. 9 красавіка 1794 года сястра Маргарыта асуджаная да смерці на гільяціне ў Паяне.[3] Яна кананізавана 19 чэрвеня 2011 года ў Даксе, дзень памяці — 26 чэрвеня.

Сёстры Марыя-Мадэліна Фантэн, Марыя-Франсуаза Ланель, Тэрэза Фанту і Жанна Жэрар з Араса былі пакараны ў Камбрэ 26 чэрвеня 1794 года. У чаканні фурманкі, якая мусіла везці сясцёр да гільяціны, ахова забрала іх ружанец і, не ведаючы, што рабіць, паклала іх на галовы манашак, як кароны. Сёстры кананізаваны 13 чэрвеня 1920 года, дзень памяці — 26 чэрвеня.[3]

Кангрэгацыя адноўлена ў 1801 годзе, многія былыя сёстры вярнуліся, і імкліва развівалася на працягу XIX ст.

Зноскі

  1. CATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Sisters of Charity of St. Vincent de Paul. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013.
  2. Odile Baumgarten and Marie-Anne Vaillot - Vincentian Encyclopedia (англ.). famvin.org. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  3. а б Origin of the Company | Filles de la Charité de Saint Vincent de Paul (англ.)(недаступная спасылка). filles-de-la-charite.org. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  • Католическая энциклопедия: Т. 1: А — З. — М.: «Издательство Францисканцев», 2002. — 1010 с., илл. — ISBN 5-89208-037-4