Драматычныя пракрыты або літаратурныя пракрыты — абагульненая назва стандартызаваных, пісьмовых форм моў-пракрытаў, выкарыстаныя ў драматычных творах і іншай сярэднявечнай літаратуры Індыйскага субкантынента. Верагодна, першапачаткова заснаваныя на тагачасных мясцовых размоўных мовах і яшчэ доўгі час выкарыстоўваліся на пісьме пасля выхаду з вуснага маўлення[1]. Драматычныя пракрыты важны для вывучэння развіцця індаарыйскіх моў, паколькі іхные выкарыстанне ў п’есах і літаратуры заўсёды суправаджалася перакладам на добра вывучаны санскрыт[2].
Да ліку драматычных пракрытаў перадусім адносяць тры найзначнейшыя ў сваім гістарычным уплыве шаўрасені , магадхі і махараштры. Аднак існавала мноства іншых, менш прыкметных пракрытаў, таксама ўключаныя да драматычных, напрыклад: прас’я, бахлікі, дакшынат’я (па сённяшні дзень распаўсюджаны ў штатах Карнатака, Андхра-Прадэш, Тэлангана і Махараштра), сакары, кандалі, сабары, абхіры, драмілі і одры. Выкарыстанне розных пракрытаў у драмах мела надзвычай строгую сістэму. Персанажы гаварылі на розных пракрытах у залежнасці ад сваёй ролі і паходжання; напрыклад, на драмілі гаварылі «лясныя жыхары», на шаўрасені — «гераіня і яе сяброўкі», а на аванты — «ашуканцы і круцелі»[3]. Пракрыты адрозніваліся па ступені ўспрымання: махараштры быў найболей падобны на класічны санскрыт[4], а магадхі — на класічны палі.
Асоба цікавым выпадкам у сваім пераўтварэнні апынуўся махараштры. Будучы часта выкарыстаным у паэзіі, гэты пракрыт адхіліўся ад правільнай санскрыцкай граматыкі ва ўгоду метра розных вершаваных памераў. Граматычныя новаўвядзенні прыжыліся, што прывяло да незвычайнай гнуткасці даўгаты галосных, нараўне з іншымі адступленнямі, у сучаснай маратхі[5].
Тры асноўныя драматычныя пракрыты і некаторыя іхнія мовы-нашчадкі:
As regards these dialectic varieties...