Драсён малы[1], Дросень[2] (Persicaria minor) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі.
Аднагадовая травяністая расліна, 10-50 см даўжынёй; укараняецца часам ад праксімальных вузлоў; карэнішчы і сталоны адсутнічаюць. Сцёблы ляжачыя або ўзыходзячыя, разгалінаваныя праксімальна, ледзь рабрыстыя, гладкія або шурпатыя дыстальна. Лісце 3-6 мм шырынёй, вузкаланцэтнае або лінейнае. Кветкі бардова чырвоныя, выцягнутыя ў спеласці. Плады дробныя, усяго 2 мм даўжынёй, падвойнавыпуклыя або трыганальныя, чорныя, гладкія, бліскучыя[3].
Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі; інтрадукаваны ў Канаду, ЗША, Аргенціну[4][5][6]. Насяляе вільготныя месцы[3].
Ва Украіне расце на вільготных лугах, балотах, берагах рэк на пясчаных глебах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдні сустракаецца радзей, у горным Крыме рэдка[7].
Зноскі