Драсён мяккі[3], Дросень[4][5], Дрост[6] (Persicaria mitis) — від кветкавых раслін роду Драсён (Polygonum) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе.
Аднагадовая травяністая расліна, 20—80 см даўжынёй, гладкая, з вертыкальнымі або ўзыходзячымі сцебламі. Лісце 10—20 мм шырынёй, даўгавата-ланцэтападобнае або ланцэтнае, звужанае да кароткага чарашка; похвы апушаныя, доўга раснічастыя. Кветкі чырванавата-зялёныя, радзей бялёсыя, больш-менш нахільныя. Прыкветкі раснічастыя. Калякветнік не залозісты. Плады каля 3 мм даўжынёй, чачавічкава-пляскатыя або некалькі трыганальныя, вельмі бліскучыя[7].
Распаўсюджаны ў Еўропе[8]. Насяляе вільготныя месцы[7].
Ва Украіне расце ў вільготных месцах, па берагах рэк, у альшаніках, хмызняках — у лясных раёнах, зрэдку[9].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай >Polygonum mite Schrank
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ а б tela-botanica.org (нявызн.). (фр.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 97. (руск.) (укр.)