Драсён павойны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Драсён павойны[3], Фало́пія павойная[4] (Fallópia convólvulus) — кветкавая расліна; від роду Фалопія (Fallopia) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Драсён павойны, павойка[5], фалопія павойная[4], бералёзка, блюшчаўнік, грачышка[6][7], бярозка[8], грачышка[9].
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло тонкае, трывалае, простае або павойнае, даўжынёй да 100 см.
Лісце з чаранкамі, яйкападобна-трохкутнае, вострае, каля асновы глыбока сэрцападобнае.
Кветкі дробныя, сабраны па 3—6 у пазухах лісця. Калякветнік звонку зялёны, усярэдзіне белы або ружовы. Цвіце з чэрвеня па верасень.
Плод — трохграневы арэшак. Пладаносіць з ліпеня па кастрычнік. Можа захоўваць у глебе жыццяздольнасць звыш шасці гадоў.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў шматлікіх іншых рэгіёнах свету[10]. Шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[11].
На акультураных тэрыторыях з’яўляецца пустазеллем. Узмацняе паляганне лёну, пшаніцы, што абцяжарвае, а часам робіць немагчымай механізаваную ўборку.
Ужываецца ў народнай медыцыне.