Дуброўка нарвежская

Дуброўка нарвежская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potentilla norvegica L., 1753

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24730
NCBI  57931
EOL  629600
GRIN  t:29510
IPNI  728598-1
TPL  rjp-17

Дуброўка нарвежская[1][2] (Potentilla norvegica) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна, 15—50 см вышынёй.

Сцёблы простыя, адзіночныя або па некалькі, звычайна прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя жорсткімі адтапыранымі валасінкамі. Лісце трайчастае, часам ніжняе пальчастае. Прылісткі вострыя, з суцэльным краем, з абодвух бакоў валасістыя.

Кветкі шматлікія. Чашачка валасістая, пялёсткі дробныя, даўжынёй 4 мм, роўныя або карацей чашалісцікаў. Цвіце ў чэрвені-верасні[3]. Плодшматарэшак.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Сібіры і на Далёкім Усходзе; ва Украіне — па ўсёй тэрыторыі, акрамя Крыму. Расце на вільготных пясчаных месцах, на асушаных тарфяніках, агародах, як пустазелле.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Potentilla norvegica.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 травень 2015. Праверана 21 травень 2015.
  3. Norwegian cinquefoil: Potentilla norvegica. NatureGate.